Illustration Распрацоўка

Распрацоўка Базавага кадастра выкідаў і Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі

Распрацоўка базавага кадастра выкідаў і Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі пры дапамозе жыхароў і іншых зацікаўленых бакоў

Узмацненне падтрымкі з боку ўдзельнікаў і грамадзян

Распрацоўка базавага кадастра выкідаў або Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі патрабуе значных рэсурсаў. Ваш муніцыпалітэт, асабліва калі ён невялікіх памераў, можа сутыкнуцца з недахопам чалавечых/ фінансавых магчымасцей і тэхнічнага вопыту для дасягнення гэтай мэты. Для атрымання рэкамендацый, калі ласка, звяртайцеся ў службу падтрымкі.

Удзел грамадзян з’яўляецца ключавым фактарам для стымулявання змен у паводзінах. Вы як асоба, якая падпісвае Пагадненне, таксама прымаеце на сябе абавязацельствы па мабілізацыі і прыцягненні грамадзян у дадзены працэс. Стратэгіі па павышэнні заахвочвання ў змяненні паводзін, эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў і каардынацыі – асноўныя складнікі вашага поспеху.

Пытанні?

Каардынатары Пагаднення

  1. Хто з’яўляецца каардынатарам пагаднення?

Агенцтвы па энергетыцы

  1. Навошта агенцтвам па энергетыцы прымаць удзел ў Пагадненні мэраў?
  2. Якія ролі і задачы могуць выконваць агенцтвы па энергетыцы?

Распрацаваць базавы кадастр выкідаў

Спажыванне энергіі і выкіды СО2 на мясцовым узроўні залежаць ад шматлікіх фактараў: эканамічнай структуры, узроўня эканамічнай актыўнасці, колькасці насельніцтва, шчыльнасці пражывання насельніцтва, характарыстык жыллёвага фонду, выкарыстання і ўзроўню развіцця розных відаў транспарту, адносін грамадзян, клімату і г.д.

На некаторыя фактары (напрыклад, думка грамадзян), можна ўплываць за кароткі прамежак часу, на іншыя ¬– толькі за больш працяглы тэрмін (энергаэфектыўнасць будынкаў). Неабходна разумець, у чым сутнасць уплыву гэтых фактараў, як яны змяняюцца з цягам часу, выявіць тыя сферы, у якіх орган мясцовага самакіравання можа пряняць меры (у кароткатэрміновай, сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектывах). Базавы кадастр выкідаў змяшчае колькаснае ўтрыманне выкідаў СО2 (або аналаг СО2) у выніку спажывання энергіі ў рамках тэрыторыі адмінітрацыі, кіраунік каторай падпісаў Пагадненне. У дакуменце прадстаўлены асноўныя крыніцы выкідаў СО2 і патэнцыял іх скарачэння.

Базавы кадастр выкідаў - гэта аснова для распрацоўкі Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі, так як ён абагульняе інфармацыю аб галінах , адказных за выкіды СО2 і дапамагае выбраць прыдатныя дзеянні.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, звяртайцеся ў аддзел падтрымкі.

Дакладнае ўяўленне пра вашу доўгатэрміновую стратэгію

Бачанне будучыні ў развіцці сферы ўстойлівай энергіі – гэта кіруючы прынцып для мэраў, якія падпісалі Пагадненне. Ён служыць у якасці аб’яднаўчага кампанента для ўсіх удзельнікаў (ад вядучых палітыкаў да звычайных грамадзян, ад мясцовых бізнесменаў да людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі). Ён таксама можа выкарыстоўвацца ў рэкламных мэтах органамі мясцовага самакіравання ў іншых частках свету.

Ваша бачанне павінна быць падрыхтавана ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пагаднення мэраў, гэта значыць, што ў ім павінна быць указана мэта па скарачэнні выкідаў СО2 на 20% да 2020 года (па меншай меры). Аднак вашы мэты могуць быць больш амбіцыйнымі.

Неабходна памятаць, што добры агляд –гэта рэалістычнае бачанне, якое адлюстроўвае новыя каштоўнасці альбо нішчыць некаторыя старыя межы. У ім павінна быць апісана пажаданая будучыня горада, ён павінен быць зразумелы і для грамадзян, і для зацікаўленых бакоў. Акрамя таго, агляд павінен быць канкрэтным, рэалістычным, з выразна ўсталяваным тэрмінам рэалізацыі!

Bы можаце ўсталяваць мэты па скарачэнні выкідаў СО2 на аснове сцэнарыя « Звычайнага Развіцця » , які ўлічвае павелічэнне выкідаў СО2 ў 2020. Такі метад падыходзіць у сітуацыі, калі бягучыя выкіды з’яўляюцца дастаткова нізкімі , але прагназуецца іх рост у будучыні, напрыклад , калі краіна знаходзіцца ў працэсе эканамічнага развіцця. (гл. ч. 5 , ч. I, і ч . II Кіраўніцтва).

Пытанні

  1. Які метад падыходзіць у сітуацыі, калі краіна знаходзіцца ў працэсе эканамічнага развіцця і бягучыя выкіды СО2 з’яўляюцца дастаткова нізкімі, але прагназуецца іх рост у будучыні?

Узмацненне існуючых відаў дзейнасці

У рамках муніцыпалітэта існуюць не толькі разнастайныя паралельныя віды дзейнасці, але таксама і магчымыя сінергіі ў працы розных дэпартаментаў.

Ваш муніцыпалітэт павінен вызначыць існуючыя муніцыпальныя, рэгіянальныя і нацыянальныя планы, працэдуры і нарматыўныя акты, якія аказваюць уздзеянне на рашэнне пытанняў энергіі і клімату ў рамках вашага мясцовага самакіравання. Вы можаце праверыць іх і суаднесці з мэтамі і задачамі палітыкі ўстойлівай энергіі. Усе суб’екты і зацікаўленыя бакі могуць быць запрошаны для абмеркавання патэнцыяльных канфліктаў і вызначэння ўзаемадзеяння.

Ацэнка і выдзяленне фінансавых рэсурсаў

Фінансавыя рэсурсы павінны быць вызначаны для распрацоўкі і ўкаранення вашай доўгатэрміновай стратэгіі, уключаючы асноўныя адлічэнні ў муніцыпальны бюджэт, адпаведныя часовыя рамкі і магчымыя крыніцы фінансавання ў выпадку крайняй неабходнасці.

Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі, калі ласка, звяртайцеся ў аддзел падтрымкі.

Распрацоўка плана дзеянняў

План дзеянняў па ўстойлівай энергіі з’яўляецца стратэгічным і аператыўным дакументам, які вызначае комплексныя рамкі для мэт Пагаднення. У ім выкарыстоўваюцца вынікі базавага кадастра выкідаў для вызначэння лепшых абласцей працы і магчымасцей для дасягнення мясцовымі ўладамі мэт па скарачэнні выкідаў СО2. Таксама ў ім вызначаюцца дакладныя меры, срокі і размеркаваныя абавязкі, якія ператвараюць доўгатэрміновую стратэгію ў практычныя дзеянні.

Вы можаце выбраць фармат Плана дзеянняў па ўстойлівым развіцці энергіі (асабліва, калі вы ўжо складалі план дзеянняў у мінулым).

Вы можаце паглядзець на розныя планы дзеянняў, якія ўжо былі пададзены мэрамі, падпісаўшымі Пагадненне, – асноўныя моманты Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі даступны шырокай грамадскасці пад адпаведным профілем асобы. Вы таксама можаце знайсці канкрэтныя паспяховыя прыклады, якія ажыццяўляюцца іншымі структурамі, што падпісалі/ падтрымліваюць Пагадненне. Калі ласка, звяртайцеся ў аддзел падтрымкі для атрымання прыкладаў па вашай вобласці.

Націсніце тут, каб паглядзець справаздачу, распрацаваную Адзіным даследчым цэнтрам Еўрапейскай камісіі. У дакуменце ўсім падпісантам Пагаднення прадстаўлен агляд розных існуючых методык і інструментаў для распрацоўкі/ ўкаранення Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі.

Пытанні?

План дзеянняў па ўстойлівай энергіі

  1. Што такое План дзеянняў па ўстойлівай энергіі?
  2. Што ўваходзіць у вобласць дзеяння Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі?
  3. Якія вобласці / сферы дзейнасці ўключаюцца ў Плане дзеянняў па ўстойлівай энергіі?

Лепшыя практыкі

  1. Што такое лепшыя практыкі?
  2. Як прадставіць Вашыя Лепшыя практыкі?
Twitter
для абмену
па мабільным тэлефоне
Facebook
далучыцеся да
старонкі Пагаднення
Newsletter
Падпішыцеся на
бюлетэнь
Rss feeds
Атрымлівайце навіны
ў рэальным часе
Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO. Каардынацыя вэб-сайта ажыццяўляецца праз офісы Пагаднення мэраў.
Навіны | Парадак дня | Карта сайта | Rss дапамога | Крэдыты | Юрыдычныя пытанні