Illustration Падпісанне

КРОК 1: Падпісанне Пагаднення мэраў

Прыміце ўдзел у гэтай палітычнай ініцыятыве

Падпісаўшы Пагадненне, вы робіце значна больш, чым проста заяву: ваша мясцовая супольнасць пачынае ўносіць свой уклад у дасягненне амбіцыйных мэтаў Пагаднення, якія тычацца энергіі і клімату. Пры дапамозе Пагаднення мэраў вы прымаеце ўдзел у руху, які аб’ядноўвае ўсе мясцовыя органы самакіравання адным абавязацельствам. Вы можаце абменьвацца вопытам на сваёй тэрыторыі і атрымліваць інфармацыю на мясцовых і рэгіянальных прыкладах. Гэта старонка дае вам інфармацыйную падтрымку, новыя ідэі і пэўныя крокі ў накірунку да дасягнення агульнай мэты: -20% СО2 да 2020 года ... па меншай меры!

Пытанні?

  1. Хто можа далучыцца?
  2. Чаму трэба далучыцца?
  3. Якім чынам далучыцца?
  4. Калі далучыцца?

Амбіцыйныя абавязацельствы

Усе мэры, падпісаўшыя Пагадненне мэраў, прымаюць на сябе добраахвотнае і аднабаковае абавязацельства, якое выходзіць за рамкі агульнай мэты Пагаднення ў дачыненні да скарачэння выкідаў СО2.

Мэры, падпісаўшыя Пагадненне, імкнуцца да скарачэння выкідаў СО2 больш за 20% да 2020 года. Яны збіраюцца дасягнуць гэтага шляхам распрацоўкі палітыкі па ўстойлівай энергіі, якая патрабуе адпаведных адміністрацыйных рэсурсаў для ўкаранення энергетычнай эфектыўнасці і рэалізацыі дзеянняў па аднаўляльным крыніцам энергіі. Для дасягнення гэтых мэт органы мясцовага самакіравання абавязваюцца:

  • Падрыхтаваць Базавы кадстр выкідаў (БКВ) напрацягу года пасля далучэння
  • Падаць План дзеянняў па ўстойлівай энергіі, зацверджаны муніцыпальным саветам напрацягу года пасля далучэння
  • Публікаваць рэгулярна, кожныя два гады пасля падачы Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі – Справаздачу пра ўкараненне з указаннем ступені ўкаранення Плана дзеянняў і прамежкавых вынікаў
  • Растлумачваць свае дзеянні по укараненні Плану дзеянняў па ўстойлівай энергіі і садзейнічаць парыцягненню грамадзян/ удзельнікаў да правядзення на рэгулярнай аснове мясцовых Дзён энергіі
  • Распаўсюджваць паведамленне Пагаднення мэраў, у прыватнасці, заахвочваючы іншыя мясцовыя органы ўлады далучыцца да яго і ўнасіць уклад, прымаючы ўдзел у буйных мерапрыемствах і тэматычных семінарах.

Дадатковая інфармацыя: Кіраўніцтва по распрацоуцы ПДУРЭ у гарадах Усходняга партнерства і Цэнтральнай Азіі

Пытанні?

  1. Якія абавязацельствы павінны выконваць мэры, падпісаўшыя Пагадненне?
  2. Што атрымаюць мэры, падпісаўшыя Пагадненне?
Twitter
для абмену
па мабільным тэлефоне
Facebook
далучыцеся да
старонкі Пагаднення
Newsletter
Падпішыцеся на
бюлетэнь
Rss feeds
Атрымлівайце навіны
ў рэальным часе
Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO. Каардынацыя вэб-сайта ажыццяўляецца праз офісы Пагаднення мэраў.
Навіны | Парадак дня | Карта сайта | Rss дапамога | Крэдыты | Юрыдычныя пытанні