Illustration 3.У якасці асацыяцыі або сеткі органаў мясцовага самакіравання

Сеткі і асацыяцыі органаў мясцовага самакіравання – гэта асноўныя каталізатары росту Пагаднення мэраў і яго прасоўвання. Шырокія веды па мясцовым і нацыянальным кантэксце робяць іх каштоўнымі пасрэднікамі паміж офісам Пагаднення мэраў і мэрамі, якія падпісалі Пагадненне.

Хто мае права ўдзелу?

Сеткі і асацыяцыі мясцовых і абласных уладаў маюць права ўдзелу у якасці прыхільнікаў Пагаднення. Такім чынам, яны ў значнай меры садзейнічаюць прасоўванню Пагаднення мэраў сярод сваіх членаў, праводзячы іх праз увесь працэс падпісання Пагаднення.

У чым заключаюцца іх абавязкі?

Сеткі і асацыяцыі мясцовых органаў самакіравання, якія далучыліся ў якасці прыхільнікаў Пагаднення, афіцыйна абавязваюцца:

  • Прасоўваць Пагадненне мэраў і аказваць падтрымку тым, хто імкнецца да падпісання дакумента;
  • Публічна прызнаць Пагадненне мэраў ключавым элементам сваіх палітык;
  • Палягчаць абмен вопытам паміж мэрамі, якія падпісалі Пагадненне, і гарадамі-кандыдатамі;
  • Забяспечваць ролю пасрэдніка паміж сваімі членамі, CoMO і нацыянальнымі / абласнымі СМІ;
  • Вызначаць сінэргіі паміж адпаведнымі мерапрыемствамі і ініцыятывамі на нацыянальным / абласным узроўнях;
  • Забеспячваць рэгулярную зваротную сувязь са сваімі членамі пасля іх далучэння да Пагаднення мэраў.

У выпадку бяздзейнасці або невыканання сваіх абавязацельстваў на належным узроўні Еўрапейская камісія пакідае за сабой права прыпыніць удзел сеткі ў якасці прыхільніка Пагаднення.

Як падаць заяўку для ўдзелу?

Для атрымання статуса Прыхільніка Пагаднення мясцовыя органы самакіравання павінны зрабіць наступныя крокі:

  • Запоўніць ан-лайн-форму з пацвярджэннем сваёй зацікаўленасці;
  • Пасля пацвярджэння права ўдзелу запоўніць Пагадненне, якое будзе падпісана Еўрапейскай камісіяй;
  • Пасля падпісання Пагаднення абодвума бакамі неабходна абнавіць нядаўна створаны ан-лайн- профіль, унесці ўсебаковую інфармацыю пра паслугі і падтрымку, якія яны гатовы прадстаўляць мэрам.

Для чаго патрэбны ўдзел?

Прыхільнікі Пагаднення атрымліваюць дадатковыя магчымасці, менавіта:

  • Прасоўваць найлепшыя практыкі сваіх членаў;
  • Суправаджаць дзейнасць сваіх членаў па ўстойлівай энергіі як мага лепш;
  • Дэманстраваць свае паслугі шырокай аўдыторыі;
  • Абменьвацца вопытам з іншымі сеткамі і ўступаць у новыя партнёрствы;
  • Атрымліваць перавагі ад падтрымкі і прызнання з боку Еўрапейскай камісіі;
  • Атрымліваць прызнанне на міжнародным узроўні, дзякуючы найбуйнейшым мерапрыемствам, якія арганізуюцца ў сувязі з Пагадненнем;
  • Узмацняць ці павялічваць сваё членства;
  • Удзельнічаць у спецыяльных форумах, семінарах і дыскусійных групах.
Twitter
для абмену
па мабільным тэлефоне
Facebook
далучыцеся да
старонкі Пагаднення
Newsletter
Падпішыцеся на
бюлетэнь
Rss feeds
Атрымлівайце навіны
ў рэальным часе
Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO. Каардынацыя вэб-сайта ажыццяўляецца праз офісы Пагаднення мэраў.
Навіны | Парадак дня | Карта сайта | Rss дапамога | Крэдыты | Юрыдычныя пытанні